Улады Украіны прасілі аб пастаўках такога ўзбраення ўжо шмат тыдняў, аднак раней Вашынгтон адмаўляў у выкананні гэтай просьбы з-за боязі, што Украіна можа выкарыстоўваць яго для абстрэлаў тэрыторыі Расіі, што можа прывесці да эскалацыі канфлікту.
Па словах крыніц CNN, адным з варыянтаў можа быць прадастаўленне Украіне ракетных сістэм меншай далёкасці.
Навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў зойме, як мяркуецца, каля двух тыдняў.
Чытайце таксама:
Пентагон: Расія страціла 1000 танкаў і 350 гармат, але ўсё роўна мае перавагу ў тэхніцы





