Фота БелТА

Фота БелТА

«На жаль, адкрыўся новы кірунак, як у нас прынята казаць, новы фронт, і мы не можам не надаваць гэтаму ўвагі. Мы пра гэта ўжо ў першым набліжэнні казалі. Міністр абароны тады прапанаваў нам яшчэ адно аператыўнае камандаванне адкрыць — на паўднёвым флангу, паўднёвым кірунку нашай краіны. Гэта было яшчэ летась. Мы тады разумелі, што нешта трэба рабіць, але час так дынамічна і хутка падштурхнуў нас да таго, што нам неадкладна трэба ствараць гэты аператыўны кірунак. Разам з заходнім, паўночна-заходнім будзе і паўднёвае крыло», — адзначыў сёння Лукашэнка.

Лукашэнка таксама нагадаў пра ратацыю Узброеных сіл, сіл спецыяльных аперацый (заходні, паўночна-заходні кірунак), батальённых тактычных груп.

«Мы павінны праводзіць гэтую ратацыю, гэта маё жорсткае патрабаванне, і на гэтым «абкатваць» нашых вайскоўцаў. Гэта ўмова ваеннага часу. Але пакуль без вайны. Я адчуваю і атрымліваю інфармацыю, што хлопцы паводзяць сябе годна. Нам трэба і планаванне адпрацоўваць у гэтых умовах: калі, не дай бог, вайна, як дзейнічаць мы будзем», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
24