Згодна з матэрыяламі справы, былы кіраўнік мясакамбіната атрымаў хабар за забеспячэнне неабходных трэцім асобам адгрузак мясной прадукцыі.

Былы чыноўнік сплаціць штраф у памеры 16 тысяч рублёў (500 БВ). Яго таксама пазбавілі на пяць гадоў права займаць кіраўнічыя пасады.

Вярбіцкага разам з дырэктарам і начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Пінскага мясакамбіната, а таксама прадстаўніка замежнай камерцыйнай структуры затрымалі ў кастрычніку мінулага года.

«За кілаграм мяса плоціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0