Скрыншот з відэа
Адзначаецца, што «падобныя загароды становяцца непераадольнай перашкодай на шляхах міграцыі дзікіх жывёл і часцяком прыводзяць да іх гібелі».
На месца выклікалі супрацоўнікаў інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.






Лось загінуў у нядзелю за пяць метраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Як паведамілі ў беларускім Памежным камітэце, прычынай гібелі сталі «разгорнутыя на ўкраінскім баку небяспечныя інжынерныя загароды, якія пакінулі на целе лася глыбокія рэзаныя раны».