Палітвязню Касакоўскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення
У судзе Лідскага раёна па новай крымінальнай справе асудзілі 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага, які ўжо адбываў тэрмін у пяць гадоў зняволення па мінскай «справе чата» ў наваполацкай калоніі, піша «Вясна». Яму дадалі яшчэ 1,5 года калоніі.
Цяпер Арцёма абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Лідзе ў жніўні 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішураў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ