Праверка ўключае ў сябе зняцце ўзораў тэхнікі з захоўвання і ажыццяўленне імі кантрольнага прабегу ў ходзе здзяйснення маршаў рознай працягласці.
Для выканання гэтых мерапрыемстваў прызыў ваеннаабавязаных не прадугледжваецца.
Праверка дазволіць вызначыць стан тэхнікі і ўзровень яе гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні, адзначаюць у Мінабароны.
Украінскі бок сцвярджае, што такія праверкі маюць на мэце вымушаць Украіну трымаць частку сваіх войскаў напагатове каля беларускай мяжы, тым самым адцягваючы іх з лініі фронту.





