Пра адмову працаваць з рублямі фіны паведамілі загадзя. 17 мая Gasum праінфармаваў расійскі бок, што ён ініцыюе арбітражны разгляд у дачыненні да кантракту на пастаўку газу з ТАА «Газпрам экспарт», і заявіла, што не мае намеру аплачваць газ у рублях.

Gasum пацвердзіла, што атрымала ад расійскага боку апавяшчэнне аб прыпыненні паставак.

Кампанія мае намер пастаўляць газ сваім кліентам з іншых крыніц праз трубаправод Balticconnector, які злучае фінскія і эстонскія газавыя сеткі. Ён праходзіць ад эстонскага партовага горада Палдзіскі да муніцыпалітэта Інкоа на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі і дае краіне доступ да латвійскіх сховішчаў прыроднага газу.

«Вельмі прыкра, што пастаўкі прыроднага газу паводле нашага кантракту будуць прыпыненыя. Але мы старанна рыхтаваліся да гэтага сцэнарыя, і калі з газатранспартнай сістэмай не будзе праблем, мы будзем здольныя забяспечваць газам усіх нашых кліентаў у наступныя месяцы», — заявіў кіраўнік кампаніі Міка Вільянен.

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1