Украінцы паказалі знішчэнне расійскай цяжкай агнямётнай сістэмы «Солнцепек» украінскім процітанкавым комплексам «Стугна»
Украінцы паказалі знішчэнне расійскай цяжкай агнямётнай сістэмы «Солнцепек» украінскім процітанкавым комплексам «Стугна». Ад удару ўзарвалася транспартна-зараджаючая машына агнямёта.
Згодна з падлікамі незалежнага рэсурсу Oryx, усяго ўкраінцам удалося знішчыць тры і захапіць яшчэ тры «Солнцепека».
Усяго Oryx на сёння задакументаваў знішчэнне, пашкоджанне ці захоп 3707 адзінак расійскай тэхнікі. Ëн улічвае толькі выпадкі, адносна якіх ёсць відэа— ці фотасведчанні.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ