Фота: AP
«Першы накіраваўся з рабочым візітам у Расію. У Сочы адбудуцца перамовы з Уладзімірам Пуціным» — напісаў тэлеграм-канал Пул першага.
Разам з тым Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца ў панядзелак, 23 мая.
«На панядзелак запланаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы», — сказаў прадстаўнік Крамля.
Па яго словах, гэта будзе двухбаковы кантакт, пра які яны дамовіліся ў Маскве 16 мая падчас юбілейнага саміта АДКБ.





