Фота: МУС
35-гадовая жанчына, што была за рулём «Пежо», на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную, дзе сутыкнулася з «Газеллю», якой кіраваў 60-гадовы кіроўца.
Двое пасажыраў «Пежо» (дзяўчынка 3-х і хлопчык 17-і гадоў) загінулі на месцы. Кіроўца «Газэлі» і двое пасажыраў (дзяўчынка 12-і і мужчына 34-х гадоў) дастаўлены ў рэанімацыю.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, ратавальнікі і медыкі.





