Пяць тысяч чалавек будуць атрымліваць па 1300 злотых на месяц, гэта каля 300 даляраў.
Для атрымання безумоўнага базавага даходу не трэба будзе адпавядаць ніякім крытэрыям — не важна, багаты чалавек ці бедны, працуе ён ці не, паведамляе TVN24.
Эксперымент абмежаваны толькі тэрытарыяльна, паколькі даследчыкі хочуць змадэляваць, як выглядала б грамадства, у якім кожны атрымлівае безумоўны базавы даход.
Раней такія эксперыменты праводзіліся ў іншых краінах.





