Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю ў Жытомірскай вобласці бетоннымі блокамі
Гэта зробяць, каб не дапусціць новага ўварвання, распавёў мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін.
«Другой спробы ў ворага не будзе. Не будзе магчымасці зайсці ва Украіну так, як яны зайшлі 24-га лютага. З 1 мая мы пачалі будаваць па ўсёй лініі бетонныя блокі», — заявіў ён.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ