Андрэй Дараховіч. Фота з сацсетак

Андрэй Дараховіч. Фота з сацсетак

Сёння сілавікі напісалі пра затрыманне 31-гадовага Андрэя Дараховіча. Ён працаваў настаўнікам гісторыі ў Мінскім Лінгвагуманітарным каледжы. Андрэй мае жонку і двух непаўналетніх дзяцей.

Сілавікі абвінавачваюць настаўніка ў рэгістрацыі ў «Плане Перамога», удзеле ў пратэстах і «ўцягванні ў іх малалетніх дзяцей». Таксама сілавікі папракаюць яго ў «насаджэнні нацысцкіх поглядаў», але не прыводзяць ніякага доказу гэта. Дэталяў наконт апошняга няма, але за апошняе лукашысты звычайна лжыва выдаюць антысаветызм і беларускі патрыятызм. 

Удакладненне. У ранейшым варыянце тэксту гаварылася, што спадара Андрэя затрымлівалі ў 2020 годзе. Насамрэч, затрымлівалі ягонага цёзку. Перапрашаем за недакладнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?