Дэпутаты-ініцыятары. Фота: тэлеграм-канал Масгардумы

Дэпутаты-ініцыятары. Фота: тэлеграм-канал Масгардумы

З ініцыятывай назваць у гонар «абаронцаў Данбаса» безыменную тэрыторыю на скрыжаванні Вялікага Дзевяцінскага завулка і Канюшкоўскай вуліцы выступілі чатыры дэпутацкія аб'яднанні ў Масгардуме «Адзіная Расія», КПРФ, «Справядлівая Расія» і «Мая Масква». Прапанову яны накіравалі ва ўрад Масквы.

Таксама маскоўскія дэпутаты папрасілі прысвоіць афіцыйны адрас менавіта на «плошчы абаронцаў Данбаса» Амбасадзе ЗША ў Расіі.

Амерыканская амбасада адрэагавала на навіну з гумарам:

«Здзіўленыя, але не абураныя прапановай урада РФ перайменаваць частку цэнтра Масквы каля амбасады ЗША ў «плошчу Абаронцаў Данбаса» — як мяркуецца, у гонар украінскіх салдат, якія мужна абараняюць сваю радзіму ад крамлёўскай агрэсіі. Краіна павінна ведаць сваіх герояў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?