Валерый Залужны

Валерый Залужны

Па словах генерала Залужнага, пасля 2014 года ўкраінскае камандаванне разумела: «рана ці позна пачнецца поўнамаштабная агрэсія, і мы рыхтаваліся да яе».

«Мы выразна разумелі, што першы месяц будзе паваротным момантам, — сказаў галоўнакамандуючы УСУ. — Нам удалося адабраць у ворага стратэгічную ініцыятыву, нанесці яму крытычныя страты, прымусіць адмовіцца ад галоўнай мэты — захапіць Кіеў».

Паводле яго слоў, сёння УСУ не проста абараняюцца: «У нас быў шэраг паспяховых контрнаступленняў. Атрымалася разблакаваць Харкаў і Мікалаеў».

Абаронцы Марыупаля, расказаў ён, сваімі дзеяннямі стрымлівалі вялікую колькасць расійскіх войскаў, што дало УСУ час і магчымасці ўладкаваць абарончыя рубяжы на іншых кірунках.

Па словах Залужнага, акрамя знішчэння крэйсера «Масква» украінскім войскам удалося пашкодзіць яшчэ тры караблі, якія складалі базу Чарнаморскага флоту. Але, нягледзячы на гэта, «расіяне працягваюць ракетныя абстрэлы высокай інтэнсіўнасці, у сярэднім 10—14 балістычных і крылатых ракет у суткі».

«Гэта пагроза не толькі Украіне, але і краінам НАТА. Бо кожная такая ракета нясе 400—600 кг трацілу, — адзначыў Залужны. — Таму важна ўзмацніць супрацьракетную абарону».

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0