— Спыненне агню і развядзенне войскаў ад лініі судакранання пад наглядам ААН.
— Уступленне Украіны ў ЕС па паскоранай працэдуры і ў той жа час яе нейтралітэт, адмова ад далучэння да НАТА.
— Выпрацоўванне пагаднення паміж Украінай і Расіяй па «спрэчных тэрыторыях» Данбаса і Крыма для вырашэння супярэчнасцяў па міжнародна прызнаных межах.
— Распрацоўка новай шматбаковай дамовы аб міры і бяспецы ў Еўропе, якая павінна гарантаваць кантроль над узбраеннямі і прадухіленне канфліктаў.





