Раней Юрыя абвінавачвалі ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў па арт. 370 КК за сарваны з гасцініцы сцяг. 17 лістапада 2020 года Юрыя асудзілі на 1 год «хіміі». 23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене прысуду на больш строгі. У выніку Касцюку замянілі «хімію» на 1 месяц і 16 дзён калоніі. 6 студзеня палітвязень выйшаў на волю.

Юрый — адзін з затрыманых КДБ 15 лютага за ўдзел у тэлеграм-чаце асуджаных на «хімію» «Валейбол па выхадных». У выніку яго асудзілі да 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
14