Фота: CNN / Sports Illustrated

Фота: CNN / Sports Illustrated

Акрамя Мэй Маск, для спартовага глянца Sports Illustrated у купальніках зняліся таксама тэлезорка Кім Кардаш’ян, спявачка С'яра і музыкант Юмі Ну, піша CNN.

Часопіс выпусціў ролік, у якім Мэй са смехам пракаментавала свой удзел у здымках: «Калі б я падумала, што буду пазіраваць у купальніку для Sports Illustrated, людзі зачынілі б мяне як звар’яцелую. І цяпер — вось я».

Мэй Маск таксама дадала, што яна «вельмі рада таму, што дае людзям пабачыць: жанчыны за 70 — цудоўныя». Яна пазіравала для вокладкі на пляжах у Белізе, дзе прымерала некалькі купальнікаў у розных колерах.

Тоска Маск, дачка Мэй і паўднёваафрыканская рэжысёрка, напісала для часопіса калонку пра сваю маці. Згодна з ёй, за ўсё сваё жыццё Мэй «атрымала дзве ступені магістра ў сферы навук аб харчаванні, здабыла ўзнагароды ў галіне дыеталогіі, удзельнічала ў незлічоных модных паказах і артыкулах у медыя і нават знялася ў медыя Беёнсэ». «Яна — сіла, якую не стрымаць, і яна самая бясстрашная жанчына, якую я ведаю», — піша пра сваю маці Тоска.

Эмджэй Дэй, галоўны рэдактар спецвыпуску Sports Illustrated Swimsuit, фармулюе мэту новага выпуску так: «Мы заклікаем чытачоў бачыць гэтых мадэляў такімі, якімі мы іх бачым: шматграннымі, таленавітымі і пры гэтым сэксуальнымі. Свет можа пазначаць іх адным чынам, але мы хочам засяродзіць наш аб'ектыў на тым, як яны бачаць сябе і як яны валодаюць сваёй сутнасцю».

Кім Кардаш'ян пасля разводу працягвае правакаваць

Клас
29
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0