Барэль таксама запэўніў, што Еўразвяз не дазволіць Украіне застацца без рыштунку, неабходнага ёй для абароны ад расійскай агрэсіі.
Расійскае кіраўніцтва не паведамляе пра страты свайго асабовага складу і тэхнікі. Апошні раз Мінабароны Расіі адрапартавала пра страты 25 сакавіка, паведаміўшы пра гібель 1351 вайскоўца.
Паводле звестак украінскага генштаба, Расія з моманту ўварвання страціла больш за 26 тысяч чалавек асабовага складу.
У спісах дакументальна пацверджаных стратаў расійскіх вайскоўцаў — два генералы, 16 палкоўнікаў (уключаючы аднаго капітана першага рангу), 37 падпалкоўнікаў, 67 маёраў і 321 афіцэр у званні ад малодшага лейтэнанта да капітана.





