Ivan на «Еўрабачанні» ў 2016 годзе

Ivan на «Еўрабачанні» ў 2016 годзе

— Нядаўна вы з'ездзілі ў Луганск. Што там рабілі?

— Гэта быў канцэрт ад «Рускага радыё». Мы прыехалі ў шпіталь (Луганская рэспубліканская клінічная бальніца) падтрымаць хлопцаў (параненых расійскіх вайскоўцаў). Сустракалі добра, былі рады, што прыехалі. Выступілі. Я спяваў свае песні «Зноў цябе забываю», «Хто ён» і «Акіянамі». Падпявалі як маглі (словы не ўсе ведаюць), фатаграфаваліся. Усё прайшло добра. Было прыемна бачыць шчаслівыя вочы хлопцаў. Для іх гэта была падтрымка. Потым прайшліся па палатах, праведалі тых, хто не змог прыйсці па розных прычынах на выступ.

— Як вы ставіцеся да таго, што адбываецца ва Украіне?

— Ну, а як да гэтага ставіцца можна.

— Не страшна было ехаць на Данбас? Побач усё ж ідзе вайна.

— Страху неяк не было. Пры нас нічога не адбывалася. Было хвалююча. Але ўсё роўна — там жа людзі жывуць увесь час. Я там літаральна адным днём [быў].

— Як адрэагавалі вашы прыхільнікі на такі канцэрт?

— Ніякага хэйту на самай справе на сабе не адчуў. У каментарыях таксама нічога не было.

Клас
1
Панылы сорам
49
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
31