Міністр культуры Анатоль Маркевіч прэзентаваў калектыву Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы новага кіраўніка Ганну Галінскую. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў музеі.

Больш за 20 гадоў Ганна Галінская адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 9 з іх — намесніцай дырэктара па навуковай рабоце.

Папярэднюю дырэктарку літаратурнага музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч звольнілі з пасады 5 студзеня. Прычынай адстаўкі Ляшковіч стала яе прынцыповая пазіцыя — экс-дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па палітычных прычынах.

Алена Ляшковіч кіравала дзейнасцю Літаратурнага музея Янкі Купалы 15 гадоў. За гэты час у музеі і філіялах былі створаныя новыя экспазіцыі, адной з першых у Беларусі музейная ўстанова задзейнічала ў экспазіцыйнай прасторы мультымедыйныя сродкі, музей быў ініцыятарам шматлікіх праектаў.

Усяго вядома пра больш як 300 палітычна матываваных звальненняў у сферы культуры.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
26