Ксяндза Анджэя Бульчака завочна аштрафавалі на 960 рублёў за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Святар у адказ заявіў, што заплаціць, але Украіне.
Ксёндз Анджэй Бульчак — пробашч парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах. За час свайго служэння ён збудаваў два касцёлы — у Чашніках і Паставах.
Анджэй Бульчак, грамадзянін Польшчы, служыў у Беларусі 14 год.
29 сакавіка святар тэрмінова пакінуў Беларусь. На ксяндза Анджэя завялі адміністрацыйную справу за кароткае відэа, размешчанае на пачатку сакавіка на ютуб-канале, які разам з касцельнай моладдзю вёў святар.





