Паводле яго слоў, у 2022 годзе плануецца правядзенне работ у Гальшанскім замку, палацавым комплексе ў Ружанах, рэканструкцыя стайні ў складзе ансамбля былога палаца Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, рамонт фасадаў і даху царквы абарончага тыпу ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, рэканструкцыя капліцы ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна. Працягнуцца работы па рэканструкцыі і рэстаўрацыі ў Свята-Успенскім саборы ў Жыровічах, комплексе былой сядзібы ў вёсцы Волма Дзяржынскага раёна, Спаса-Праабражэнскай царквы і комплексе будынкаў езуіцкага калегіума ў Полацку, у Старым замку ў Гродне. Завяршэнне работ плануецца ў былым калегіуме езуітаў у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёна, Косаўскім Палацава-паркавым ансамблі, Палацава-паркавым ансамблі і ў палацы Булгакаў у вёсцы Жылічы.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1