«Осцін заклікаў да неадкладнага спынення агню ва Украіне і падкрэсліў важнасць падтрымання ліній сувязі», — гаворыцца ў заяве Пентагона па выніках перамоваў.
У паведамленні Мінабароны Расеі гаворыцца, што размова адбылася «па ініцыятыве амерыканскага боку».
«Абмеркаваныя актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, у тым ліку сітуацыя ва Украіне», — заявілі ў ведамстве.
Да гэтага Осцін і Шайгу размаўлялі паміж сабой за тыдзень да пачатку расійскай агрэсіі на Украіну, 18 лютага.





