Фота: МНС
Паведамленне аб падзенні дрэў на рабочых на вуліцы Васкрасенская ў Салігорску паступіла ратавальнікам у 15.30.
Як стала вядома Zerkalo.io, днём 12 мая будаўнічая арганізацыя ў Салігорску выконвала работы па заліванні бетону ў храме. Падняўся моцны вецер, і майстар даў указанне рабочым пакінуць тэрыторыю. Кіроўца бетонамяшалкі і арматуршчык падняліся на аўтамабіль, каб вызваліць яго ад галін дрэваў. У гэты момант на іх упалі два дрэвы.
Мужчын вынялі з-пад завалу да прыезду ратавальнікаў. Работнікі МНС аказалі дапамогу ў транспарціроўцы пацярпелых да машыны хуткай дапамогі.
Тым не менш, 30-гадовы арматуршчык памёр у бальніцы, 27-гадовы кіроўца шпіталізаваны.
Таксама сёння ў Мінску дрэвам, якое ўпала, забіла 38-гадовую жанчыну.
Чытайце таксама:
Непагадзь у Мінску. Дзясяткі паваленых дрэваў, адно з іх забіла жанчыну





