Па версіі ведамства, малады чалавек звязаўся з адміністратарамі «экстрэмісцкага» телеграм-канала, у якім публікуюць асабістыя даныя сілавікоў і іх блізкіх, і прапанаваў сваю дапамогу.

Пазней ён зрабіў на сайце арганізацыі кнопку, «функцыя якой заключалася ў вывадзе інфармацыі для друку».

Канстанцін Рудніцкі быў затрыманы сілавікамі ў снежні 2021 года, «пакаянныя» відэа з ім з'явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах.

Следчы камітэт сцвярджае, што падчас ператрусу ў брастаўчаніна канфіскавалі ноўтбук, дзе выявілі файлы, «створаныя для ажыццяўлення функцыі друку», а ў змесціве кода знайшлі каментарыі абвінавачанага, у якіх ён тлумачыў працу кода.

Як піша ведамства, Рудніцкі падчас допыту сказаў, што цалкам разумеў незаконнасць дзеянняў адміністратараў сайтаў, але спадзяваўся на прыватнасць.

Супраць маладога чалавека распачалі крымінальную справу аб дапамозе ў незаконным распаўсюджванні персанальных даных сілавікоў для прымянення гвалту (частка 6 артыкула 16 і артыкул 364 КК) і для ўздзеяння на сілавікоў (частка 6 артыкула 16 і артыкул 365 КК).

Таксама хлопца абвінавачваюць у дапамозе ў незаконным распаўсюджванні персанальных звестак службовых асоб для ўжывання гвалту (частка 6 артыкула 16 і частка 1 артыкула 366 КК) і для іх абразы (частка 6 артыкула 16 і артыкул 369 КК).

Акрамя таго, Рудніцкі праходзіць і па артыкуле аб дапамозе ў незаконным распаўсюджванні інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі іншых асоб без іх згоды, што пацягнула прычыненне ім шкоды (Частка 6 артыкула 16 і частка 3 артыкула 203-1 КК).

Разгляд справы Канстанціна Рудніцкага пачнецца 13 мая ў судзе Маскоўскага раёна Брэста.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
20