«Гэтая кібератака аказала значны ўплыў, выклікаўшы невыбарныя перабоі ў сувязі паміж некалькімі дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі і карыстальнікамі ва Украіне, а таксама закранула некалькі дзяржаў — членаў ЕС», — гаворыцца ў заяве Рады ЕС.

Брытанскі Нацыянальны цэнтр кібербяспекі (NCSC) лічыць, што асноўнай мэтай расійскай атакі былі ўкраінскія вайскоўцы, але яна таксама парушыла працу ветраных электрастанцый і карыстальнікаў інтэрнэту ў Цэнтральнай Еўропе.

Як адзначае Reuters, Расія адмаўляе, што праводзіць наступальныя кібераперацыі, і не адказвае на запыты па каментары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6