Пра гэта гаворыцца ва ўнутраным прагнозе Мінфіна Расіі, з якім азнаёмілася агенцтва Bloomberg. Калі прагноз спраўдзіцца, заявіла крыніца агенцтва, гэта звядзе на нішто рост расійскай эканомікі прыкладна за апошнія дзесяць гадоў.

Цэнтрабанк чакае падзення ВУП Расіі па выніках 2022 года на 8-10%. Мінэканомікі прагназуе падзенне ВУП на 8,8% у базавым варыянце і на 12,4% пры кансерватыўным сцэнарыі. Сусветны банк лічыць, што эканоміка Расіі ўпадзе ў 2022 годзе на 11%.

Па прагнозах аналітыкаў кампаніі S&P Global Market Intelligence, эканоміцы Расіі спатрэбіцца 10 гадоў, каб аднавіцца да ўзроўню 2021 года на фоне санкцый, уведзеных з-за ўварвання ва Украіну.

Міністэрства фінансаў Расіі пасля публікацыі Bloomberg абвергла наяўнасць такога прагнозу.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0