«Гэта малюнак маёй «хаты» 44, ў якой я прабыў з 4/01/22 па 18/04/2022. Хата памерам 3 на 5 метраў прыблізна. Нары ў 3 паверхі.

У хаце было 15 чалавек, 5 з якіх — палітычныя. У суседняй 43 — палова палітычных, у 60 — 12 палітычных з 24.

Чалавек справа на нарах — гэта Андрей Скурко, які атрымаў 2,5 гады лагера», — піша 48-гадовы Дзяніс Насура, аналітык кампаніі EPAM, які размясціў гэты малюнак у фэйсбуку.

44-гадовы Андрэй Скурко — выбітны аўтар і рэдактар, адзін з некалькіх тысяч палітвязняў. У невыносных умовах турмы ён напісаў кнігу дзіцячых вершаў.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
20
Абуральна
8