Нагадаем, полк «Азоў» — фармаванне Нацыянальнай гвардыі Украіны, якое ўваходзіць у склад Усходняга аператыўна-тэрытарыяльнага аб'яднання.

Байцы «Азова» ўдзельнічаюць у абароне Марыупаля з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Цяпер на тэрыторыі завода «Азоўсталь» працягваюцца кровапралітныя баі з расіянамі. Украіна спрабуе выратаваць ваенных, заблакаваных на тэрыторыі завода.

Вось галоўнае з брыфінгу.

  • Расіяне забілі больш за 25 тысяч цывільных у горадзе і страцілі 2,5 тысячы сваіх вайскоўцаў.
  • Вораг вядзе інтэнсіўныя абстрэлы «Азоўсталі». Толькі за ноч было 25 вылетаў, у тым ліку трох стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў. Працуюць танкі, мінамёты, снайперы, пяхота спрабуе штурмаваць.
  • За апошнія тры дні эвакуявалі цывільных. Ці ўсіх, азоўцы не могуць сказаць, паколькі няма спецыяльнай тэхнікі, каб разабраць завалы.
  • Сітуацыя такая, якую раней ніколі не бачылі ў гісторыі. Палітыкі адзначаюць невялікія перамогі — эвакуацыю некалькіх дзясяткаў і сотняў чалавек, у той жа час больш за 25 тысяч чалавек былі забітыя расійскім войскам.
  • Украінскія байцы забілі ў Марыупалі 2,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў.
  • Азоўцы таксама знішчылі больш за 60 танкаў і пашкодзілі яшчэ 30.

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
33
Абуральна
8