Сёння ў Мінску адбылося развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі. Прасціцца са Станіславам Шушкевічам прыйшла велізарная колькасць людзей: ля сталічнага архікатэдральнага касцёлу выстраілася даўжэзная чарга.

Аднак сярод тых, хто прышоў правадзіць палітыка ў апошні шлях, не знайшлося прадстаўнікоў ўлады, як і вянкоў ад іх.

Станіслава Шушкевіча пахаваюць у Мінску на Паўночных могілках блізка да матулі. Як распавёў сын палітыка, першапачаткова адміністрацыя ўстановы адмовіла родным у гэтым жаданні, нягледзячы на наяўнасць выкупленых сям'ёй месцаў. Аднак пасля дазвол на пахаванне ўсё ж быў атрыманы.

На пахаванні Станіслава Шушкевіча труну накрылі бел-чырвона-белым сцягам. Фота: Zerkalo.io

Адзначым, што на тых жа Паўночных могілках пахаваны актывіст і патрыёт Беларусі Раман Бандарэнка, збіты да смерці айчыннымі сілавікамі.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
38
Абуральна
5