Цэлямі былі пускавыя ўстаноўкі, аэрадромы, тэхніка і камандныя пункты «умоўнага саперніка». Пасля пускаў разлікі Балтыйскага флоту «адпрацавалі дзеянні ва ўмовах радыяцыйнага і хімічнага заражэння мясцовасці».
Заяўленая далёкасць «Іскандэраў» — 500 кіламетраў, што дазваляе ім з Калінінградскай вобласці накрыць заходнюю Украіну, Польшчу, усе балтыйскія краіны, дастаць да Швецыі і ўсходняй Германіі, уключаючы Берлін, адзначае The Moscow Times.
Усё гэта адбываецца на фоне заяваў найвышэйшых расійскіх чыноўнікаў, уключаючы Уладзіміра Пуціна, што Расія ў пэўнай сітуацыі можа і гатовая выкарыстаць ядзерную зброю, а таксама ажыўлення з гэтай нагоды расійскай прапаганды.





