Фота: Міністэрства абароны Беларусі
Паводле брытанскай разведкі, усё «гэта адпавядае сезоннай норме, бо кульмінацыя зімовага цыкла вучэнняў у Беларусі надыходзіць у маі».
Праўда, пішуць брытанскія разведчыкі, высокая верагоднасць, што Расія паспрабуе раздзьмуць пагрозу, якая ствараецца для Украіны гэтымі вучэннямі, каб скаваць украінскія сілы на поўначы і перашкодзіць іх перакідванню для ўдзелу ў бітве за Данбас.
У той жа час «адхіленняў ад звычайнай для вучэнняў актыўнасці, здольных прадстаўляць пагрозу для саюзнікаў і партнёраў, цяпер не чакаецца», падкрэсліваюць брытанцы.
Чытайце таксама:
Вайсковы эксперт: Раптоўныя праверкі войска выклікаюць абгрунтаваныя асцярогі, бо вядома, чым скончылася папярэдняя
Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці. На дарогах з'явяцца калоны





