Каралін Эдтштадлер. Фота: ejpress.org

Каралін Эдтштадлер. Фота: ejpress.org

Нядаўна міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленберг прапанаваў Украіне разгледзець іншыя спосабы наблізіцца да ЕС, акрамя сяброўства.

Эдтштадлер пракаментавала сітуацыю, заявіўшы, што поўны працэс далучэння Украіны будзе «доўгім працэсам адаптацыі, які, безумоўна, не можа быць дасягнуты ў найбліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў», паколькі «некаторыя дзяржавы на Заходніх Балканах чакалі дзесяцігоддзі для наступнага кроку».

Яна дадала, што для Украіны не можа быць паскоранай працэдуры.

«Міністр замежных спраў таксама хацеў сказаць гэтым, што, магчыма, таксама прыйдзецца праявіць творчы падыход у тым, як вы знаёміце Украіну з заходнімі каштоўнасцямі.

Відавочна, што Украіна пачула адмову ад сяброўства ў ЕЗ, а гэта не тое, што мелася на ўвазе, і гэта не пазіцыя Аўстрыі», — сказала Эдтштадлер.

Аўстрыя — адна з нешматлікіх еўрапейскіх краін, якая адмовілася пастаўляць Украіне зброю, затое вырашыла падтрымаць краіну гуманітарнай дапамогай.

На дадзены момант краіна паставіла 10 000 шлемаў, бронекамізэлек і 100 000 літраў паліва, а таксама дала Чырвонаму Крыжу і іншым НДА дапамогу ў памеры 17,5 млн еўра. Аўстрыйскі ўрад таксама ўносіць 10 мільёнаў еўра ў праграму дапамогі Украіне ад Сусветнага банка.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15