Ковач назваў прапанову Еўрасаюза «непрымальнай» і адзначыў, што яна разбурыць эканоміку Венгрыі.
Раней Еўракамісія прадставіла новы пакет санкцый у дачыненні да Масквы, у рамках якога прапануецца паступова ўвесці поўнае эмбарга на імпарт расійскай нафты. Для гэтага неабходная згода ўсіх 27 краін — членаў ЕС.
Раней было вядома пра дамоўленасць, што краіны з найбольшай залежнасцю ад расійскай нафты (сярод іх Славакія і Венгрыя) атрымаюць больш працяглы пераходны перыяд для пошуку альтэрнатыўных крыніц паставак.
Перамовы краін ЕС адносна гэтага працягнуцца заўтра.





