НПЗ у Шведце. Фота: schwedt.eu
«Прапанова Еўракамісіі не была нечаканай, мы прымалі актыўны ўдзел у папярэдніх перамовах… Пераходны тэрмін досыць доўгі для таго, каб мы маглі прыняць усе меры для забеспячэння альтэрнатывы расійскай нафце ў Германіі», — сказаў Хабек.
Па словах міністра, магчымыя і некаторыя праблемы. Самая відавочная з іх — буйны нафтаперапрацоўчы завод «Раснафты» ў горадзе Шведт ля мяжы з Польшчай, які атрымлівае расійскую нафту па нафтаправодзе «Дружба». Ніякіх стымулаў мяняць рэсурсную базу ў прадпрыемства няма, таму рашэнне пра яго лёс будзе палітычным. Верагодней за ўсё, НПЗ пяройдзе пад кантроль дзяржавы.
«Мы, вядома, не можам гарантаваць адсутнасці праблем, перш за ўсё на рэгіянальным узроўні», — удакладніў міністр.
У сваю чаргу, канцлер ФРГ Олаф Шольц падкрэсліў, што ўрад мае ўсе рычагі для падтрымкі рэгіянальных кропак, моцна залежных ад імпарту расійскай нафты.





