Іл-80 у суправаджэнні знішчальнікаў. Фота: ТАСС

Іл-80 у суправаджэнні знішчальнікаў. Фота: ТАСС

Як і ЗША, расійская армія мае спецыяльны паветраны камандны пункт на выпадак вайны, гэта так званы «самалёт Суднага дня».

Ён мусіць служыць бяспечным месцам, адкуль улады РФ змогуць кіраваць расійскім войскам нават у выпадку пачатку атамнай вайны.

Гэтая канструкцыя мае вялікую колькасць прылад, якія забяспечваюць бесперашкодную сувязь на вялікіх адлегласцях.

Гэтай мэце мае служыць вялікае патаўшчэнне над кабінай, дзе знаходзіцца абсталяванне, якое адказвае за спадарожнікавую сувязь.

Наступныя антэны размешчаныя перад вертыкальным баластам, а таксама ў ніжняй частцы фюзеляжа. Дзякуючы ім, улады РФ змогуць з паветра прымаць пастановы аб правядзенні нападаў, напрыклад, з дапамогай балістычных ракет, якія запускаюцца з падводных лодак.

Аднак гэта яшчэ не ўсё. Адметнай асаблівасцю Іл-80 з'яўляецца адсутнасць ілюмінатараў. Адзінае выключэнне — кабіна пілотаў. Такім чынам, машына павінна быць больш устойлівай да выпраменьвання або электрамагнітных імпульсаў. Акрамя таго, яна таксама можа запраўляцца ў палёце, каб заставацца ў паветры як мага даўжэй.

Іл-80 у апошнія дні быў заўважаны ў небе ў ваколіцах Масквы. Афіцыйна яго пралёты звязаныя з падрыхтоўкай да параду ў Дзень Перамогі, які пройдзе 9 мая ў сталіцы краіны, але акрамя таго гэта, відаць, яшчэ адзін папераджальны сігнал для краін Захаду.

Апошні раз Іл-80 прымаў удзел у падобным парадзе 12 гадоў таму. Уладзімір Пуцін, верагодна, хоча такім чынам паказаць, што гатовы да эскалацыі ўзброеных дзеянняў. Аднак цяжка сказаць, з'яўляецца гэта рэальнай пагрозай ці проста чарговым расійскім блефам. 

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
54
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
14