Завод «Азоўсталь» у Марыупалі. Фота: polkazov / Telegram
«Сёння ідуць цяжкія баі на тэрыторыі крэпасці нашай, «Азоўсталі». Нашы хлопцы бароняць гэтую крэпасць, але вельмі цяжка, таму што працуюць па гэтай крэпасці з цяжкай артылерыі, працуюць танкамі, працуе авіяцыя, караблі падышлі і таксама гасяць па гэтай крэпасці», — заявіў Бойчанка.
Сувязь з абаронцамі «Азоўсталі», паводле Бойчанкі, знікла.
У падзямеллях завода застаюцца ўкраінскія абаронцы і цывільныя людзі, якіх яшчэ не эвакуявалі. Іх можа быць некалькі тысяч.
- Марыупаль заблакаваны расійскімі войскамі з 1 сакавіка.
- 3 мая 156 цывільных асоб, эвакуяваных 1 мая з тэрыторыі завода «Азоўсталь» у Марыупалі, прыбылі ў Запарожжа. На заводзе застаюцца яшчэ частка цывільных і вайскоўцы, многія з іх параненыя.
- Сёння прадстаўнік Крамля Пяскоў заявіў, што ніякага штурму «Азоўсталі» няма.





