Публікацыям аб планах аб'явіць у Расіі ўсеагульную мабілізацыю ў Дзень Перамогі не варта верыць. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
«Не, не варта, — сказаў ён у адказ на пытанне, ці можна прыслухоўвацца да падобных паведамленняў. — Гэта няпраўда, гэта лухта».
Адказваючы таксама на пытанне, ці ёсць нейкая верагоднасць аб'яўлення вайны Украіне 9 траўня, Пяскоў падкрэсліў: «Ніякай». «Гэта лухта», — запэўніў ён.





