Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб зрабіць пастыцыа, вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею + дадатковы алей для макароны
  • 2 дробна нарэзаныя цыбуліны
  • 2 дробна нарэзаных зубчыкі часныку
  • 2 сталовыя лыжкі таматавага пюрэ (можна замяніць на кансерваваныя таматы ва ўласным соку)
  • 750 грамаў свінога ці ялавічнага фаршу
  • 1 чайная лыжка молатай карыцы
  • 1 палачка карыцы
  • 1 лаўровы ліст
  • 150 мілілітраў чырвонага віна
  • 2 спелыя памідоры
  • 250 мілілітраў ялавічнага булёну
  • 350 грамаў полай макароны (пастарайцеся знайсці макарону «трубачкай»)
  • палова дробна нарэзанага пучка пятрушкі
  • 3 вялікія яйкі
  • 100 грамаў цёртага цвёрдага сыру (лепей за ўсё абіраць грэцкія сыры накшталт халумі)
  • 160 грамаў масла
  • 160 грамаў мукі
  • 1,6 літра малака
  • мускатны арэх, соль і свежазмолаты чорны перац
  1. Разагрэйце алей у вялікай патэльні на слабым ці сярэднім агні і смажце цыбулю і часнык каля 10 хвілін, пакуль яны не стануць мяккімі — але пры гэтым цыбуля і часнык павінны захаваць свой колер.
  2. Дадайце таматавае пюрэ і перамешвайце ўсё на працягу хвіліны, потым дадайце ў сумесь фарш і молатую карыцу. Павялічце агонь і абсмажвайце сумесь далей на працягу некалькіх хвілін, падчас гатавання размінайце фарш відэльцам ці лыжкай, каб у ім не было камякоў. Дадайце палачку карыцы, лаўровы ліст і віно, давядзіце сумесь да кіпення, а потым варыце яе 5-8 хвілін, пакуль віно не выпарыцца.
  3. Здыміце скуру з памідораў і натрыце іх на буйной тарцы, дадайце ў сумесь. Уліце ў сумесь булён, давядзіце да кіпення і паменшыце агонь да мінімуму. Тушыце будучае начынне на працягу 30 хвілін без вечка, пакуль вада амаль цалкам не выпарыцца, але ж сумесь павінна яшчэ заставацца трохі вільготнай.
  4. Разагрэйце духоўку да тэмпературы 180 градусаў. Пастаўце на пліту вялікі рондаль з падсоленай вадой, давядзіце яе да кіпення і варыце ў ёй макарону на 2 хвіліны менш, чым указана на ўпакоўцы. Зліце ваду і паліце макарону невялікай колькасцю алею. Дадайце пятрушку, яйка і жменю цёртага сыру, перамяшайце. Адстаўце ў бок.
  5. Каб зрабіць соус, растапіце масла ў вялікай патэльні. Дадайце да яго муку, потым паступова ўмешвайце ў сумесь малако, пакуль не атрымаеце аднародны белы соус. Варыце яго на слабым агні, пастаянна памешваючы, да загусцення. Дадайце палову ад цёртага сыру, што ў вас застаўся, і 3 дробкі мускатнага арэха. Перамяшайце і хутка ўбіце ў сумесь яйкі.
  6. Збіраем запяканку. Спачатку дадайце ў начынне лыжку соусу, потым выкладзіце палову макароны на дно формы для запякання. Пакладзіце зверху палову начыння, але прыбярыце з яго палачку карыцы і лаўровы ліст. Паўтарыце гэта з астатняй макаронай і начыннем. Паліце ўсё белым соусам і пасыпце цёртым сырам, які ў вас застаўся.
  7. Выпякайце пастыцыа 45-50 хвілін да залацістага колеру. Дастаньце запяканку з духоўкі і пакіньце яе астываць не менш, чым на паўгадзіны, потым нарэжце пастыцыа і падавайце на стол.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Незвычайныя яйкі па-шатландску — добры выбар і для вячэры, і для пікніка

Рэцэпт на выхадныя. Курыная піката — сакавітае мяса з сырам і травамі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0