Фота: AP
Гэта гаворыць пра тое, пішуць «Важныя гісторыі», што, па-першае, расейская армія адчувае цяжкасці з папаўненнем асабовага складу і вымушана прыцягваць пенсіянераў.
Па-другое, мяркуючы па ўсім, расейскія войскі плануюць застацца на акупаваных тэрыторыях надоўга.
Раней улады Расіі неаднаразова сцвярджалі, што мэты акупаваць Украіну ў іх няма.
«З'яўленне расійскіх войскаў пад Кіевам і ў іншых гарадах Украіны звязанае не з намерам акупаваць гэтую краіну, у нас няма такой мэты, і пра гэта мною таксама было прама сказана ў звароце 24 лютага» — казаў Уладзімір Пуцін 16 сакавіка.
Па даных даследчыкаў Conflict Intelligence Team, прыкмет падрыхтоўкі да мабілізацыі ў Расіі пакуль няма. Тым не менш, ніхто не выключае, што дзявятага мая Пуцін абвесціць, што цяпер гэта не «спецаперацыя», а сапраўдная вайна.
Гэта можа значыць частковую мабілізацыю: магчыма, падоўжаць тэрмін службы для салдат тэрміновай службы; магчыма, заклічуць назад нядаўна дэмабілізаваных, могуць, у тым ліку, зачыніць выезд баяздольным мужчынам пэўнага ўзросту — ад 18 да 35, напрыклад, або ад 18 да 60. «З вайсковага пункту гледжання неабходнасць у гэтым, безумоўна, прысутнічае: амаль усе баяздольныя падраздзяленні расійскай арміі ўжо задзейнічаны ў вайне», ‒ кажа даследчык Руслан Левіеў.





