Папа Францыск. Vatican Media / LaPresse

Папа Францыск. Vatican Media / LaPresse

Ці можа патрыярх Кірыл, кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, быць чалавекам, здольным пераканаць Пуціна «выйсці з бункера», спыніцца? Пра гэта спыталі папу Францыска рэдактары італьянскай газеты Corriere della sera. 

Пантыфік пакруціў галавой і сказаў: «Я сорак хвілін размаўляў з Кірылам праз zoom. Першыя дваццаць ён мне з паперкі зачытваў абгрунтаванні вайны. Я выслухаў і сказаў яму: я нічога ў гэтым не разумею. Браце, мы не дзяржаўныя святары, мы не павінны выкарыстоўваць мову палітыкі, мы павінны гаварыць мовай Ісуса. Мы пастыры аднаго і таго ж святога народа Божага. Таму мы павінны шукаць мірныя шляхі, дабівацца спынення агню. Патрыярх не павінен ператварацца ў служку Пуціна. Я меў сустракацца з ім у Іерусаліме 14 чэрвеня. Гэта мела быць наша другая сустрэча, мы запланавалі яе яшчэ да вайны. Але цяпер ён таксама згодны: стоп, гэта можа быць неадназначным сігналам». 

Многія вернікі крытыкавалі Ватыкан і папу Францыска за тое, што яны не асудзілі агрэсію Расіі адназначна, а звяртаюцца ў роўнай меры да абодвух бакоў канфлікту. 

У інтэрв’ю «Кар’ерэ дэля сэра» папа заявіў, што не бачыць сэнсу наведваць Кіеў, пакуль не пабываў у Маскве, а Крэмль, у сваю чаргу, не выказаў жадання яго прымаць.

У інтэрв'ю папа таксама параўноўвае вайну ва Украіне з генацыдам у Руандзе ў 1994-м.

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
8