Багдзевіча затрымалі 19 кастрычніка 2020 года дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Яго прызналі вінаватым у тым, што 12-13, 13—14, 14—15, 16, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся ў розных кропках Мінска, ён «публічна выкрыкваў лозунгі і рабіў гучныя воплескі рукамі, тым самым здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян». 23 чэрвеня 2021 года Івана асудзілі да 2 гадоў калоніі.

Да затрымання Іван актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з атрадам «Анёл», мае трох непаўналетніх дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?