Адзначаецца, што дакумент павінны прыняць у гэтым месяцы як частку пакета па рэалізацыі плана ЕС па скарачэнні энергетычнай залежнасці ад Масквы.

Краіны Афрыкі, у прыватнасці ў заходняй частцы кантынента, такія як Нігерыя, Сенегал і Ангола, маюць значны патэнцыял для паставак звадкаванага прыроднага газу (LNG), гаворыцца ў праекце стратэгіі ЕС.

«Еўрасаюз хоча адмовіцца ад свайго найбуйнейшага пастаўшчыка пасля таго, як прэзідэнт Уладзімір Пуцін уварваўся ва Украіну. Праект энергетычнай стратэгіі таксама мае на мэце падрыхтаваць рэгіён да імпарту 10 млн тон узнаўляльнага вадароду да 2030 года, каб дапамагчы замяніць газ з Расіі», — піша Bloomberg.

Акрамя гэтага, план прадугледжвае павелічэнне ў 2022 годзе LNG-імпарту на 50 млрд кубаметраў. А таксама — павелічэнне паставак трубаправоднага газу не з Расіі на 10 млрд кубаметраў, што запатрабуе наладжвання стасункаў з традыцыйнымі пастаўшчыкамі на новай аснове і пашырэння гандлю з новымі пастаўшчыкамі.

Таксама сярод крокаў у праекце стратэгіі для замяшчэння расійскага імпарту:

  • поўная рэалізацыя пагаднення з ЗША аб дадатковай пастаўцы 15 млрд кубаметраў LNG у 2022 годзе і каля 50 млрд кубаметраў штогод да 2030-га;
  • падпісанне трохбаковага Мемарандуму аб паразуменні з Егіптам і Ізраілем для павелічэння паставак LNG да лета 2022 года;
  • падваенне прапускной здольнасці Паўднёвага газавага калідора, па якім у Еўропу ідзе газ з Азербайджана, да 20 млрд кубаметраў у год;
  • разгляд магчымасці імпарту газу з Канады;
  • перанакіраванне партый звадкаванага прыроднага газу, прызначанага для Азіі, у Еўропу.
Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0