Па словах відавочцаў падзеі, яны пачулі «рэзкі шум, ад якога затрэсліся вокны».
Цяпер вядома, што загінулі 2 чалавекі, трэці ў рэанімацыі.
Пермскі парахавы завод, як паведамляецца на яго сайце, — адно з найбуйнейшых расійскіх прадпрыемстваў абароннага комплексу. Там вырабляюць, у прыватнасці, зарады да рэактыўных сістэм залпавага агню «Град» і «Смерч», комплексаў СПА, порах для стралковай зброі.
Перм знаходзіцца амаль за 2 тысячы кіламетраў ад Украіны.





