У апошнія тыдні паступала ўсё большая колькасць паведамленняў аб крадзяжы расійскімі вайскоўцамі сельскагаспадарчага абсталявання, збожжа і нават будаўнічых матэрыялаў — не кажучы пра рабаванне жылых памяшканняў.

Але вываз каштоўнага сельскагаспадарчага абсталявання ад дылера John Deere ў Мелітопалі быў арганізаваным, бо для вывазу выкарысталі расійскі вайсковы транспарт.

Як стала вядома CNN, тэхніку вывезлі з дылерскага цэнтра «Агратэк» у Мелітопалі, які з пачатку сакавіка акупаваны расіскімі войскамі. Агулам тавар ацэнены амаль у 5 мільёнаў даляраў. Адныя зернеўборачныя камбайны каштуюць па 300 тысяч даляраў кожны.

Расійскія вайскоўцы вывезлі 27 адзінак сельгастэхнікі. На адным з грузавікоў з платформай, які быў зняты на камеру, быў намаляваны белы знак «Z».

Частка тэхнікі была дастаўленая ў суседнюю вёску, а іншая частка яе адправілася ў доўгую наземную вандроўку за 1100 км у Чачню. Рух тэхнікі адсачылі па GPS. Апошні раз машыны бачылі ў сяле Захан-Юрт.

«Калі захопнікі загналі скрадзеныя камбайны ў Чачню, яны зразумелі, што нават не могуць іх завесці, бо камбайны былі заблакаваныя дыстанцыйна», — расказаў суразмоўца. Цяпер тэхніка, відаць, стаіць на ферме пад Грозным. Але выданне піша, што «падобна да таго, што ўгоншчыкі знайшлі ў Расіі кансультантаў, якія спрабуюць абысці блакіроўку».

Цяпер адзіны спосаб нешта зарабіць — прадаць тэхніку на запчасткі.

Іншыя крыніцы ў Запарожскай вобласці сцвярджаюць, што цяпер расійскія вайскоўцы крадуць збожжа, якое захоўваецца ў бункерах.

Клас
4
Панылы сорам
19
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
66