Першая лэдзі ЗША сустрэнецца з украінскімі бежанцамі і валанцёрамі, а таксама з амерыканскімі вайскоўцамі на авіябазе ў Румыніі. Пасля яна адправіцца ў Бухарэст на сустрэчу з чыноўнікамі і супрацоўнікамі пасольства, работнікамі гуманітарнай дапамогі і выкладчыкамі, якія працуюць з украінскімі дзецьмі.
У славацкіх гарадах Браціслава, Кошыцэ і Вышне Нямецке Джыл Байдэн сустрэнецца з чыноўнікамі, работнікамі служб дапамогі і бежанцамі.
Раней амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн сустракаўся з украінскімі бежанцамі падчас візіту ў Польшчу ў сакавіку.





