Ерэван
Пасля яго фармальнага заканчэння пратэстоўцы не разышліся, а пачалі будаваць барыкады са смеццевых бакаў і лаваў, а таксама ўстанаўліваць намёты для кругласуткавай акцыі пратэсту. Паведамляецца аб сутычках з паліцыяй. Зараз плошча Францыі, на якой сабраліся некалькі тысяч гараджан, ачэпленая, рух транспарту вакол яе спынены.
Выступаючы перад прысутнымі, адзін з лідараў апазіцыі, экс-кіраўнік Службы нацыянальнай бяспекі Артур Ванэцьян, заявіў, што мітынг стаў пачаткам «рэінкарнацыі армянскай нацыі». «Мы абяцаем нашым загінулым у войнах, што дабʼемся мэты», — таксама паабяцаў ён.
Масавыя пратэсты супраць Пашыняна пачаліся ў Арменіі 25 красавіка. Апазіцыя абвінавачвае яго і ўрад, які ён узначальвае, у намеры падпісаць дамову з Азербайджанам, прызнаўшы суверэнітэт гэтай краіны над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаха.





