Ва Украіне на аўтазапраўцы прадавалі кубачкі з лагатыпам Беларускай чыгункі, узнік скандал
Прычына скандалу ў тым, што падчас вайны рэкламуюцца паслугі прадпрыемства з краіны-агрэсара, ды і ўвогуле што з такой краіны робяцца пастаўкі прадукцыі. Прыбраўшы партыю беларускіх кубачкаў з продажу, уладальнік заправак, кампанія KLO, адкрыла расследаванне гэтага інцыдэнту і патрабуе тлумачэнняў ад пастаўшчыка, піша тэлеграм-канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».
«Сітуацыя, якая стала для нас вельмі непрыемным сюрпрызам. Кампанія KLO не супрацоўнічае з дзяржавамі-агрэсарамі!
І хоць нам вельмі цікава, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад, мы не давалі згоды на выкарыстанне кубачкаў Беларускай чыгункі на нашых АЗК.
Усю партыю ўжо прыбіраем з продажу. Чакаем вынікаў афіцыйнага расследавання і заявы ад пастаўшчыка. Мы празрыстыя ў адносінах да ўсіх нашых кліентаў і абавязкова будзем трымаць вас у курсе падзей. Слава Украіне!» — гаворыцца ў паведамленні KLO.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ