У касе крамы ў Барані пад Оршай знайшлі 5400 фальшывых рублёў
Супрацоўнікі АБЭЗ Аршанскага РУУС у адным з гандлёвых павільёнаў Барані выявілі і канфіскавалі 54 сторублёвыя грашовыя купюры, якія выклікалі сумнеў у сапраўднасці. Экспертыза вызначыла, што банкноты былі грубай падробкай, якую раздрукавалі на прынтары.
Паводле інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, падробленыя грошы паклала ў касу 43-гадовая прадавачка гандлёвага аб'екта, каб схаваць недастачу. Банкноты былі надрукаваныя ў доме сяброўкі пры дапамозе яе камп'ютарнай тэхнікі.
Супрацоўнікі Аршанскага РУУС пачалі праверку. Дзеянням прадавачкі дадуць прававую ацэнку.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ